Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Dec. 1st, 2009

Хокку

Хокку от Live1000

Не памятаю,калі гэта я пісала пра змей. А ўвогуле, штука цікавая, мне спадабалася:)

Nov. 24th, 2009

(no subject)

Пайшла спаць у 12 гадзін. зараз ўжо 3 ночы, і ўсё гэтыя гадзіны я кашляла як туберкулёзнік. у мяне ўжо гістэрыка, спаць з-за гэтага немагчыма ніяк. можа хто параіць што-небудзь дзейнае ад кашлю???

Nov. 22nd, 2009

(no subject)

Чатыры дні трымаецца тэмпература 37,2. кашаль, баліць горла. нейкая недахвароба, але ж не знікае нікуды... а заўтра ў ліцэй

Oct. 31st, 2009

(no subject)

Бацькі з'ехалі, і зараз дома тааакая нудота. чорт, трэба было рабіць флэт:)

Oct. 28th, 2009

(no subject)

Прымаю эстафету ад i_am_the_raven:

1. з-за чаго вы абралі такі нік?
спачатку я хацела абраць іншы нік. але ён быў заняты. потым другі. трэці-усе занятыя. таму прыйшлося выдумляць такое,што нармальнаму чалавеку ў галаву не прыйдзе:)
2. калі б вам падаравалі аплочаны адпачынай у любой кропцы свету, куды б вы паехалі?
Гэта была б ці Нарвэгія, ці Швэцыя.
3. а вы каго больш любіце, сабак ці котак?)
Напэўна, сабак. з імі неяк весялей. аднойчы ў мяне быў сабака. на жаль, вельмі нядоўга, бо бацькі пачалі настойваць, каб мы гэтага звера адвезлі ў вёску. так што прыйшлося аддаць. затое ў вёске на яго нарадавацца не могуць і даюць справаздачы, колькі супу і костак ён з'еў.:)
4. які ласунак вы больш за ўсё любілі ў дзяцінстве (з тых, якія гатавала вашая мама)?
улічваючы тое, што мая маці не надта імкнулася нешта гатаваць, даць дакладны адказ я не змагу на гэтае пытанне. затое я цудоўна памятаю, якую шыкоўную паляндвіцу рабіла мая бабуля!!!!! у крамах такая не прадаецца. у прынцыпе гэта і зараз найлепшы для мяне ласунак.
5. ці баіцеся вы паказацца смешнай у атачэнні сур'ёзных людзей?)
о так, бывае што баюся. асабліва калі гэтых людзей я не ведаю.
дзякую за пытанні.
хто хоча далучыцца-звяртайцеся ў каментах.

Oct. 17th, 2009

Сцілыыыыы

Нарэшце набыла сабе сцілы і абсалютна шчаслівая!!!!!! Йаху!!!

Aug. 31st, 2009

(no subject)

Сястра Ганна. Грунтаваны кардон, алейныя фарбы.
Картинка 500x399, 99.46 КБ )

Aug. 27th, 2009

(no subject)

Ай-яй, ніхарошы дзень які. з самай раніцы разбіла прыгооожую шкляную крышку ад патэльні. яна так бабахнулася на падлогу, што я пабудзіла усю сям'ю. а шкло рассыпалася па ўсёй кухні. "ну, на шчасце"-падумалася мне. (тое, што мне не далі бацькі піз**лей за гэта, ужо шчасце)
у мастацкай краме замест грунтаванага картону купіла нейкае гаўно. ааааа. а пасля яшчэ набойка амаль новая адвалілася. і цяпер у мяне няма нармальнага абутку. ууух. се, спаць, а то яшчэ што-небудзь здарыцца

Aug. 24th, 2009

(no subject)

-1 сябра. шкада. яшчэ больш крыўдна

Aug. 16th, 2009

(no subject)

Ура, нарэшце дома. Нягледзячы на тое, што тут асабліва няма чаго рабіць, я абсалютна шчаслівая.

Jul. 30th, 2009

(no subject)

pagliadzela film Wajdy "Katyn'". Usim vel'mi raju. a mozha gliadzeu uzho nehta?

Jul. 23rd, 2009

Poland

nare6ce darvalacia da internetu. adchuvaecca adsutnasc Vojnicha-internet padkluchali 3 tydni.
zautra paedzem u krakau na 3 dni. d9kuj bogu, administracyja us9 zjehala u belarus i mozg nihto ne kampascirue.
volnaga chasu, na zhal, niama.
prauda, adnojchy udalos9 vyehac adnoj u stary gorad na cely dzen kab pamaliavac. turystau tam bylo mora, i da m9ne pasta9nna padyhodzili ludzi, kab sfotkacca z dzevachkaj z malbertam i farbami i parazmauliac. nekatoryja navat 2 pazy padyhodzili. asablivuju cikavasc prajauliali kitajcy i nemcy. u miane byla ideja pastavic pobach z saboj kapialush z nadpisam "zbiraju na navuku", use rouna 6 gadzin siadzela, moza b hto padau)))))
u mensku budzem 13... spadziajusia. kali gdansk perazhyvem, bo tudy pryjazzaje 13 nastaunikau. ach so...
a uvogule takoe adchuvanne, schto zhyvu, jak u vakuume. nijakih navin, aproch tago, schto adbyvaecca u burse, ne atrymlivaju.
a u vas jak spravy?

Jul. 22nd, 2009

(no subject)

pryvitanne usim z pol64y\!!! uuuh

Jun. 29th, 2009

(no subject)

Ура, візу нарэшце далі. Таму заўтра ад'язжаю у Польшчу ў 9 раніцы, вярнуся ці 15 ці 19 жніўня. да сустрэчы!!

Jun. 27th, 2009

(no subject)

Я дурэю з нашай адміністрацыі. сення на выпускным высвятляецца,што ў польшчу я еду самастойна,а не з усімі. чаму візу усім паставілі,а мне і яшчэ 3-м-не, невядома. ніхто ніхера увогуле не ведае.
і цяжка ж было патэлефанаваць і папярэдзіць! яны б яшчэ у суботу увечары,за 10 гадзін да ад'езду сказалі б,ці перад аўтобусам. ппц.
у юлі, наколькі я разумею, таксама шок быў.
але фінал-гэта калі патэлефанавалі на працу майму бацьке і сказалі каб вез тых, каму візу не паставілі, пазней у варшаву. бля, воткі купі-прывязі, паслоў развязі па гатэлям,а цяпер бясплатна катай у польшчу. зусім ах..елі. у нас што на увесь ліцэй адна машына і больш няма ні ў каго???
і яшчэ здзівіліся калі ен адмовіўся...

Jun. 18th, 2009

Волшебный кролик!

Тут нядаўна проста быў бум па "Волшебному кролику" Дземідовіча, і мне падалося,што раз гэта такая шалёная сенсацыя, то трэба хаця б паслухаць, што песня сабой уяўляе.
Усю ноч у галаве круцілася "эціс аціс анімаціс" і сніліся псіхадэлічныя сны. ппц. вынас мозга.

Jun. 16th, 2009

Хохо

Сення ў ліцэе была сустрэча з новымі абітурыентамі. Быццам бы нармальныя людзі... Паглядзім, што будзе ў Польшчы.
Уручалі граматы за паспяховае навучанне (хохо, я ўваходжу ў пяцерку лепшых:)
Потым прыехаў пасол Галандыі. Цудоўнейшы чалавек! Я дык ад яго у захапленні,любая нармальная жанчына марыць пра такога мужчыну як ен:)))))

Праўда, грузіў амаль 2 гадзіны і некаторыя там ужо ледзь не спалі, але мне ўсё роўна спадабалася вельмі. Дарэчы, адзіная нармальня Варшаўская экскурсія была менавіта ў амбасаду.
Прыязжаў таксама сп. Морыц. У амбасадзе дык ен казаў багата, а тут нешта слова не далі ўставіць... Не надта добра.
Картинка 514x1000, 356.56 КБ )

Jun. 15th, 2009

(no subject)

гэта допіс прысвечаны juli_erde (астатнім таксама можна:))))
спадзяюся, пазнаеце:)
(рука тут выпадкова, хз чыя...)
Картинка 500x1200, 312.56 КБ )

(no subject)

спецыяльна для zmicierbelapol
Картинка 600x800, 119.76 КБ )

у мяне цяпер таксама 2 вяселкі:))

(no subject)

Аказваецца, жадаючых з'ездзіць у Залессе не так ужо і мала:)
Вось яна, сіла рэклямы! Пара арганізоўваць турпаход))))))

Previous 20

Advertisement

Customize